Мікола Гусоўскі

Мікола Гусоўскі (1470–80-я–1533(?)) беларускі і польскі паэт-гуманіст, асветнік. Мікалай Гусоўскі жыў і тварыў у Свяшчэннай Рымскай імперыі , у землях Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага . Пасол у Рыме пры папскім двары Льва X. Дата нараджэння Мікалая Гусоўскага дакладна невядома, але мяркуецца, што ён нарадзіўся паміж 1470—1475 і 1485 гадамі. Умоўная дата 500-годдзя Гусоўскага адзначалася ў 1980 годзе. Польскія даследчыкі мяркуюць, што месцам нараджэння Мікалая Гусоўскага з'яўляецца размешчаная ў 13 км ад польскага горада Ланьцут вёска Гусаў ( польск. Husów , цяпер Ланьцуцкі павет , Падкарпацкае ваяводства , Польшча ), Беларускія даследчыкі сцвярджаюць, што месцам нараджэння Мікалая Гусоўскага з'яўляецца беларуская вёска Уса (або Усава, Гусаў, Гусава), якая знаходзілася ў цэнтральнай Беларусі . Падобныя тапонімы сустракаюцца таксама ў іншых рэгіёнах рэспублікі. Іншая версія аб радзіме Мікалая Гусоўскага ад Жанны Некрашэвіч-Кароткай заключаецца ў тым, што ён мог нарадзіцца ў межах цяперашняй Гомельскай вобласці на рацэ Уза .

🎧 Песня пра Зубра - Мікола Гусоўскі - 1523-08-19T00:00:00.000000Z

Similar Artists

Максім Гарэцкі

Канстанцін Вераніцын

Андрэй Мрый

Уладзімір Караткевіч

Міхась Зарэцкі

Кузьма Чорны

Іван Чыгрынаў

Якуб Колас

Ніл Гілевіч

Людміла Рублеўская