Якуб Колас

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя - Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902—1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904—1906). За рэвалюцыйную прапаганду ў 1906 годзе быў пераведзены з Пінкавічаў у Верхменскую народную вучэльню Ігуменскага павету. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе 10 ліпеня 1906 года быў звольнены. Зімой 1906—1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У траўні-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню. У 1908 годзе — праца ў прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёну. 15 верасня 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходзкай навучальні ў Пінску. У час першае сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскаё губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 у чыне падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуяваны ў горад Абаянь на Куршчыне, дзе жыла ягоная жонка з дзецьмі. Працаваў там настаўнікам, школьным інструктарам. Паводле дэкрэту Савецкага ўраду ў пачатку 1918 звольнены з войска як настаўнік. На выклік ураду БССР у траўні 1921 пераехаў у Менск. Па прыездзе працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыяту асветы, выкладаў у Мінскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэсу ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 — лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадзкай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929—1931, 1935—1938), дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР (1946—1956) і БССР (1938—1956), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэту абароны міру. Акадэмік АН БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934 г.

🎧 На Ростанях - Трылогія / Якуб Колас / Аўдыёкніга - 1954-06-20T00:00:00.000000Z

🎧 Сымон-музыка - Паэма / Якуб Колас - 1925-05-21T00:00:00.000000Z

🎧 Новая Зямля - 1922-12-26T00:00:00.000000Z

Similar Artists

Максім Танк

Ядвігін Ш. ( Антон Лявіцкі )

Іван Мележ

Максім Гарэцкі

Андрэй Мрый

Уладзімір Караткевіч

Кузьма Чорны

Янка Купала

Змітрок Бядуля

Канстанцін Вераніцын