Алесь Ставер

Аляксандр Сяргеевіч (Алесь) Ставер (1929-1995) - беларускі паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў вёсцы Маргавiца, што на Бягомльшчыне, у сялянскай сям'i. Вучыўся ў Барысаўскiм педагагiчным вучылiшчы. У 1954 годзе скончыў фiлалагiчны факультэт Мiнскага педагагiчнага iнстытута iмя М. Горкага. Працаваў настаўнiкам роднай мовы i лiтаратуры у Бягомльскай сярэдняй школе, iнспектарам школ Лагойскага раёна, навуковым супрацоўнiкам Iнстытута мастацтва, этнаграфii i фальклору АН БССР, загадчыкам лiтаратурнай часткi Белдзяржфiлармонii. Першыя вершы апублiкаваў у барысаўскай раённай газеце ў 1949 годзе. З гэтага часу творы паэта з'яўляюцца ў рэспублiканскiм друку, а ў 1959 годзе выйшла ў свет i кнiга паэзii Алеся Ставера «Золак над Бярозай». Аўтар рамана «Пад канвоем», зборнiку аповесцей i апавяданняў «Да сваiх», кнiгі «Лясныя аповесцi».

🎧 Жураўлі на Палессе ляцяць (верш) - 2025-05-11T00:00:00.000000Z

Similar Artists

Алесь Пісьмянкоў

Рыгор Барадулін

Уладзімір Мірончык / Мірон

Сяргей Грахоўскі

Валер Руселік ( daroha )

Андрэй Скурко

Наста Шпакоўская

Кандрат Крапіва

Францішак Багушэвіч

Іван Мележ