Францішак Багушэвіч
Франці́шак Бэнэды́кт Багушэ́віч (псэўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава; 21 сакавіка 1840 — 28 красавіка 1900) — беларускі паэт, адзін з удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў. Прадстаўнік грамадзкае думкі Беларусі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, ейны клясык.
Літаратурная творчасьць і грамадзкая дзейнасьць Францішка Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасьвядомасьць беларусаў. Ягоная ідэйная спадчына стала фундамэнтам ідэалёгіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX стагодзьдзя.
Similar Artists